Пра гэта паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
8—10 лістапада падчас візіту прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Казахстан БелГПП арганізуе візіт дзелавых колаў у Астану. Дэлегацыю бізнесменаў узначаліць старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў. 8 лістапада адбудзецца пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, пасля заканчэння якой беларускія бізнесмены наведаюць некаторыя прадпрыемствы гандлёвай сферы і АТ "Локомотив курастыру зауыты" (вытворчасць цеплавозаў).
У другой палове дня запланаваная сустрэча Мятлікава і генеральнага дырэктара Гомельскага аддзялення БелГПП Васіля Старавойтава з прэзідэнтам ГПП Казахстана Сабрам Есімбекавым. Бакі абмяркуюць пытанні ўкаранення адзінага сертыфікату паходжання тавараў Мытнага саюза/Адзінай эканамічнай прасторы, уступлення Казахстана ў СГА, прымянення на тэрыторыі Мытнага саюза карнетаў А.Т.А., а таксама аспекты міжпалатнага ўзаемадзеяння, уключаючы супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, у 2013 годзе.
9 лістапада адбудзецца пасяджэнне першага дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Казахстана. У другой палове дня будуць праведзеныя беларуска-казахстанскі дзелавы форум "Інавацыі і новыя тэхналогіі — шляхі развіцця" і кантактна-кааперацыйная біржа. Плануецца, што беларускі бок прадставяць 45 арганізацый і прадпрыемстваў розных форм уласнасці. Дадаткова будуць праведзеныя сустрэчы беларускіх прадпрымальнікаў з казахстанскімі бізнесменамі ў "Групе кампаній Віраж", што ажыццяўляе пастаўку сельгастэхнікі, і на прадпрыемствах гандлю з мэтай азнаямлення з асартыментным шэрагам і цэнавым дыяпазонам.
12 лістапада падчас візіту Мясніковіча ў Бангладэш Мятлікаў возьме ўдзел у беларуска-бангладэшскім бізнес-форуме ў горадзе Дака. Плануецца, што падчас гэтага мерапрыемства кіраўнікі БелГПП і Федэрацыі ГПП Бангладэш падпішуць мемарандум аб стварэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь—Бангладэш".
14 лістапада Мятлікаў возьме ўдзел у афіцыйным адкрыцці Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на XXXII Міжнароднай індыйскай выставе ў Нью-Дэлі (Індыя). Плануецца, што на гэтай выставе беларускі бок прадставяць больш як 60 экспанентаў, уключаючы вядучыя прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Мінсельгасхарча, канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам", Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Прадпрыемствы размесяць сваю прадукцыю на агульнай плошчы больш чым 300 кв. м.
Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі Мятлікаў возьме ўдзел у працы беларуска-індыйскага бізнес-форуму і VIII пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь—Індыя". Запланаваная таксама сустрэча кіраўніка БелГПП з кіраўнікамі найбуйнейшых гандлёва-прамысловых палат Індыі.
У заключэнне дзелавой праграмы ў Федэрацыі ГПП Індыі адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і індыйскімі дзелавымі коламі. Інтарэсы Беларусі будуць прадстаўляць кіраўнікі і вядучыя спецыялісты 20 прадпрыемстваў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/188/17417
Текущая дата: 16.11.2024