У апублікаваным рэйтынгу Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Вядзенне бізнэсу — 2013" Беларусь заняла 58 месца сярод 185 краін свету.
У параўнанні з мінулым годам наша краіна прасунулася ўгору на 2 пазіцыі (у леташнім рэйтынгу Беларусь займала 69 пазіцыю, але з-за абнаўлення звестак і дабаўлення дзвюх новых краін — Мальты і Барбадоса — рэйтынг мінулага года быў пералічаны і Беларусі дасталася 60 месца).
Параўнаць рэйтынгі нашай краіны і яе партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы, то Беларусь знаходзіцца ў рэйтынгу значна вышэй за Расію, якая заняла 112 месца (+6 пазіцый у параўнанні з мінулым годам), але ніжэй за Казахстан — у яго 49 месца (узняўся на 7 пазіцый). Саступаем мы Польшчы (скокнула з 74 на 55 месца ў рэйтынгу), Літве (27 месца, апусцілася на 1 пазіцыю), Латвіі (25 месца, мінус 4 пазіцыі), але затое абышлі Украіну, якая заняла 137 месца (паднялася за год на цэлых 15 пазіцый).
Што тычыцца канкрэтных паказчыкаў, то па двух індыкатарах пазіцыі нашай краіны за год не змяніліся і застаюцца дастаткова высокімі — у Беларусі вельмі проста зарэгістраваць уласнасць (3 месца ў свеце) і зарэгістраваць прадпрыемства (9 месца). Таксама добрыя пазіцыі мы маем па забеспячэнні выканання кантрактаў — тут з 14 месца Беларусь узнялася на 13-е. Істотныя змены да лепшага назіраюцца ў спрашчэнні падаткаабкладання (пасунуліся ўверх адразу на 29 пазіцый і занялі 129 месяца) і ў спрашчэнні працэдуры атрымання дазволаў на будаўніцтва (падняліся на 12 пазіцый — з 42 на 30 месца). Таксама станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ў міжнародным гандлі (узняліся са 154 на 151 месца) і ў падключэнні да сістэмы электразабеспячэння (з 173 на 171 месца).
Але, на жаль, ёсць і лыжка дзёгцю: па крэдытаванні Беларусь апусцілася ў рэйтынгу на 7 пазіцый (з 97 на 104 месца), па абароне інвестараў — на 3 пазіцыі (з 79 на 82 месца), па вырашэнні неплацежаздольнасці — на 14 пазіцый (з 42 на 56 месца).
Першае месца ў свеце па спрашчэнні правілаў вядзення бізнэсу займае Сінгапур — гэтая дзяржава стаіць на чале сусветнага рэйтынгу ўжо сёмы год запар. В топ-10 увайшлі Ганконг, Новая Зеландыя, ЗША, Данія, Нарвегія, Вялікабрытанія, Рэспубліка Карэя, Грузія (навічок у ТОП-10) і Аўстралія.
Павел Бераснеў
Звязда, 24 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/189/17036
Текущая дата: 16.11.2024