Белорусский портал в Казахстане

Фонд падтрымкі прадпрымальнікаў запрашае паўдзельнічаць у конкурсе інвестпраектаў



Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестпраектаў сярод суб`ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца на конкурснай аснове і пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па пэўных напрамках. Сярод іх стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій; пры абавязковым стварэнні новых рабочых месцаў у рамках рэалізацыі праекта, бізнес-ідэі.

Сярод відаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі - пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай выплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінэканомікі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца з 16 па 30 снежня.

16 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/19/67486
Текущая дата: 23.12.2024