Белорусский портал в Казахстане

Экспарт паслуг у Беларусі за студзень—жнівень павялічыўся на 14,5%



У студзені—жніўні 2012 года экспарт паслуг у Беларусі павялічыўся на 14,5% у параўнанні са студзенем—жніўнем 2011 года і склаў 4 млрд. 291,9 млн. долараў ЗША, імпарт павялічыўся на 11,2% (2 млрд. 425,3 млн. долараў).

Такім чынам, паведамляе Белстат, сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў 1 млрд. 866,6 млн. долараў (за студзень—жнівень 2011 года — плюс 1 млрд. 568,2 млн. долараў).

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 36,8% агульнага аб`ёму экспарту паслуг, у краіны па-за СНД — 63,2%. Імпарт паслуг з краін СНД дасягнуў 29,5% агульнага аб`ёму, з краін па-за СНД — 70,5%.

Экспарт транспартных паслуг павялічыўся на 2,8% і склаў 2 млрд. 378,4 млн. долараў, імпарт — знізіўся на 3,2% (990,1 млн. долараў).

Экспарт будаўнічых паслуг павялічыўся на 34,5% (да 201 млн. долараў), імпарт — у 2,3 разу (365,7 млн. долараў).

Экспарт камп`ютарных паслуг вырас на 43,1% і склаў 226 млн. долараў, імпарт — на 19,6% (да 32,4 млн. долараў).

Экспарт тэлекамунікацыйных паслуг павялічыўся на 6,1% і склаў 124,9 млн. долараў, імпарт — на 15,9% (83,3 млн. долараў).

На 26,2% вырас экспарт у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг (да 52,5 млн. долараў). Імпарт такіх паслуг павялічыўся на 51,2% і склаў 97,8 млн. долараў.

Экспарт аперацыйнага лізінгу павялічыўся на 16,1% да 80 млн. долараў, імпарт — на 16,3% (77,6 млн. долараў).

Экспарт у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці вырас на 0,8% да 11,9 млн. долараў, імпарт — знізіўся на 0,4% да 56,3 млн. долараў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/190/17002
Текущая дата: 17.11.2024