Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў Еўразійскага банка развіцця Яўген Вінакураў.
Беларусь і большасць краін былога СССР нацэленыя на інтэграцыю з ЕС у сферы эканомікі. Пра гэта падчас міжнароднай відэаканферэнцыі 13 верасня, прысвечанай вынікам сацыялагічнага даследавання "Інтэграцыйны барометр ЕАБР",
У даследаванні ўзялі ўдзел жыхары 11 краін былога СССР з выбаркай ад адной да двух тысяч у кожнай краіне. Гэта былі краіны СНД за выключэннем Туркменістана плюс Грузія. Вывучаліся перавагі інтэграцыі ў трох сферах (эканоміка, палітыка, сацыякультура) з трыма кластарамі (краіны былога СССР, Еўрасаюз, іншыя краіны).
У сферы эканамічнага прыцягнення задаваліся наступныя пытанні: "Чые тавары купляеце?", "Дзе хочаце працаваць?", "Дзе хочаце жыць?", "Адкуль імпартаваць працу?", "Адкуль імпартаваць капітал?", "З кім весці навуковы абмен?".
Па эканамічным блоку пытанняў у цэлым на інтэграцыю з краінамі ЕС разам з Беларуссю нацэлены Арменія, Грузія, Малдова, Расія, Украіна. На інтэграцыю з краінамі былога СССР нацэленыя жыхары Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, з іншымі краінамі — Азербайджан і Узбекістан.
53% беларускіх рэспандэнтаў аддаюць перавагу таварам з ЕС, 35% — з іншых краін, 24% — з краін былога СССР. У сярэднім па 11 краінах гэтыя паказчыкі склалі 38%, 46% і 41% адпаведна. Пры гэтым 20% расіян аддаюць перавагу беларускім таварам.
Што тычыцца імпарту капіталу, то ў Беларусі аддаюць перавагу інвестыцыям з іншых краін (46%), ЕС (42%) і краін былога СССР (41%). У сярэднім карціна наступная: іншыя краіны — 49%, былыя краіны СССР — 40%, краіны ЕС — 37%.
Супрацоўнічаць у сферы навукі і тэхнікі апытаныя ў асноўным хочуць з іншымі краінамі (56%), краінамі ЕС і былога СССР (па 41%), сярод якіх у лідарах Японія, Германія і Расія. У Беларусі гэтыя перавагі размеркаваліся так: 59%, 48% і 46%.
Былі зададзеныя пытанні адносна Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. У сярэднім па краінах станоўча паставіўся да гэтых утварэнняў 61%, у тым ліку ў Расіі — 72%, Казахстане — 80%, Беларусі — 60%. "Падтрымка ў краінах-удзельніцах была на вельмі высокім узроўні", — зазначыў Вінакураў. Пры гэтым працэнт ухвалення ў Беларусі аказаўся ніжэйшым за сярэднія значэнні. "Хутчэй за ўсё, на гэтыя дадзеныя паўплывала нацыянальная дыскусія аб мытных пошлінах. Таксама на грамадскую думку аказаў уплыў леташні фінансава-валютны крызіс", — сказаў эксперт.
Што да АЭП, вынікі фактычна супалі са стаўленнем да МС, адрозніваючыся толькі на 2% у той ці іншы бок, паведаміў Вінакураў.
Разам з тым, як зазначыў кіраўнік даследніцкай групы Цэнтра інтэлектуальных рэсурсаў і кааперацыі ў сферы грамадскіх навук Ігар Задорын, інтэграцыйныя перавагі апытаных у сферы культуры схіляюцца да краін ЕС, а палітыкі — да краін былога СССР. "Рэспандэнты з тых краін (Грузія, Азербайджан), якія лічаць, што краіны СНД будуць аддаляцца адна ад адной, прагназуюць працяг гэтых працэсаў, іншыя арыентуюцца на далейшую інтэграцыю краін на тэрыторыі былога СССР. Разам з тым у Расіі і ва Украіне назіраецца ўнутрыкраінавы раскол меркаванняў", — пракаментаваў Задорын.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/191/16386
Текущая дата: 16.11.2024