Белорусский портал в Казахстане

Lietuvos rytas: «Беларускі рэжым абыграў Літву ў яе ўласным судзе»



Беларускі бізнэсовец Уладзімер Пефціеў выйграў суд у Літве. Паводле рашэньня віленскага акруговага суду, рахункі Пефціева ў банках Эўропы ня будуць замарожаны.

27 жніўня віленскі акруговы адміністрацыйны суд задаволіў скаргу Пефціева і трох кіраваных ім кампаній на дзеяньні Міністэрства замежных спраў Літвы і Службы расследаваньняў фінансавых злачынстваў, піша газэта Lietuvos rytas.

Уладзімер Пефціеў, якога лічаць адным з самых заможных людзей Беларусі, прасіў скасаваць рашэньне МЗС Літвы, якое дазваляе замарозіць яго асабістыя рахункі ў эўрапейскіх банках.

Блякаваньне рахункаў — частка эканамічных санкцыйЭўразьвязу, якія пачалі дзейнічаць супраць кіраўніцтва Беларусі летась у адказ на рэпрэсіі у дачыненьні да апазіцыі.

Радыё Свабода, 28 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/192/16128
Текущая дата: 16.11.2024