Белорусский портал в Казахстане

Знешні дзярждоўг Беларусі вырас з пачатку года на 212 млн. долараў і дасягнуў 12 млрд. долараў ЗША



Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2012 года склаў 116,8 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на 436 млрд. рублёў, ці на 0,4%.

Пры гэтым, як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 жніўня склаў 12 млрд. долараў ЗША пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 211,7 млн. долараў.

Павелічэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена прыцягненнем крэдытаў Сусветнага банка, АКФ ЕўрАзЭС і банкаў Кітая.

Як адзначаюць у Мінфіне, нягледзячы на атрыманне ў чэрвені 2012 года трэцяга транша фінансавага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС (440 млн. долараў), павелічэнне дзярждоўгу ў параўнанні з пачаткам года нязначнае. Гэта абумоўлена пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыце стэнд-бай МВФ у красавіку 2012 (100,3 млн. долараў) і ў ліпені 2012 года (97,8 млн. долараў), а таксама ўмацаваннем курсу нацыянальнай валюты ў параўнанні з 1 студзеня 2012 года.

Унутраны дзярждоўг з пачатку 2012 года паменшыўся на 130,4 млрд. рублёў, па стане на 1 жніўня 2012 года склаўшы 17,7 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.

Памяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена пагашэннем дзяржаўных каштоўных папер і ўмацаваннем курсу нацыянальнай валюты.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/192/16168
Текущая дата: 16.11.2024