Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені скараціліся амаль на 100 млн. долараў ЗША



Паводле вынікаў ліпеня 2012 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ скараціліся на 99,3 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 жніўня склалі 8 млрд. 230,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, паведаміў Нацыянальны банк.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 92,6 млн. долараў і на 1 жніўня склаў 9 млрд. 762 млн.

"На зніжэнне аб`ёму золатавалютных рэзерваў у ліпені 2012 года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце", — гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым "падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала захаванае станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама рост цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў".

БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/193/15690
Текущая дата: 16.11.2024