Інфармацыю пра запланаваную ў Беларусі новую дэвальвацыю — да 15 тысяч рублёў за долар ЗША — у Нацыянальным банку назвалі "сапраўдным трызненнем".
Звесткі пра тое, што рашэнне аб правядзенні новай дэвальвацыі было прынята днямі на закрытай нарадзе, распаўсюдзіў раніцай 30 ліпеня са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку інтэрнет-рэсурс www.belaruspartizan.org.
Паводле інфармацыі крыніцы, на нарадзе абмяркоўваліся наступствы павышэння сярэдняй зарплаты да 500 долараў, і асноўным вынікам стала "прыняцце рашэння аб правядзенні новай дэвальвацыі". "Адзін з верагодных сцэнарыяў прадугледжвае давядзенне курсу рубля да 15 тысяч за долар", — паведаміў ананімны чыноўнік.
"У якасці абгрунтавання правядзення новай дэвальвацыі прапануюць паведамляць насельніцтву, што дэвальвацыя спрыяльна адбіваецца на экспарце прадукцыі, дазваляе мець пазітыўнае сальда плацежнага балансу і пагашаць знешнія даўгі, — цытуе інтэрнэт-рэсурс суразмоўцу. — Адзін чыноўнік з Адміністрацыі таксама ўнёс прапанову запусціць "вутку", што нібыта дэвальвацыю справакавалі замежныя кампаніі з мэтай скупкі за бясцэнак беларускіх прадпрыемстваў".
Паведамляецца таксама, што "ў якасці асноўнай меры кантролю над сітуацыяй на пасяджэнні разглядалася пытанне замарожвання ўкладаў і абмежавання зняцця наяўных грошай у банкаматах", што, паводле звестак крыніцы ў Нацбанку, можа адбыцца "ўжо ў кастрычніку гэтага года".
"Я бачыў гэтую інфармацыю, але сапраўднае трызненне мы не каментуем", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка. Ён таксама адмовіўся каментаваць сам факт правядзення закрытай нарады.
Нагадаем, першая дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася ў Беларусі 2 студзеня 2009 года, калі курс рубля да долара быў зніжаны на 20,45%.
Наступная дэвальвацыя, на 56,3%, была праведзена 24 мая 2011 года.
14 верасня таго ж года дэ-факта адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, калі паводле вынікаў першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара склаў 8.600 беларускіх рублёў, перавысіўшы ў 1,6 разу афіцыйны курс, устаноўлены на асноўных таргах (5.355 рублёў).
На сёння курс складае 8.260 беларускіх рублёў за долар ЗША. Згодна з прагнозам Нацбанка, сярэднегадавы курс паводле вынікаў 2012 года павінен скласці 9.150 рублёў за долар.
У маі гэтага года, згодна з вынікамі чарговага маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, Міжнародны валютны фонд папярэдзіў урад "аб рызыках для новага вітку раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі". "Імкненне да дасягнення высокіх паказчыкаў эканамічнага росту і заработнай платы можа выклікаць новы віток раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі і стварыць пагрозу сярэднетэрміновай устойлівасці бюджэту і доўгу", — гаворыцца ў паведамленні МВФ.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/194/15502
Текущая дата: 16.11.2024