Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выплаціла 43,75 млн. долараў па чарговым купоне па еўрааблігацыях



Беларусь выплаціла 43,750 млн. долараў ЗША па чарговым купоне па пяцігадовых еўрааблігацыях.

"3 жніўня 2012 года ў адпаведнасці з умовамі выпуску дзяржаўных каштоўных папер Рэспублікі Беларусь на міжнародных фінансавых рынках Рэспубліка Беларусь выканала свае абавязацельствы ў памеры 43,750 млн. долараў ЗША па выплаце даходу па чарговым купоне перад трымальнікамі пяцігадовых еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных 3 жніўня 2010 года", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.

Нагадаем, размяшчэнне еўрааблігацый было ажыццёўлена на суму 600 млн. долараў ЗША са стаўкай купона 8,75%. Працэнты па аблігацыях выплачваюцца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/194/15580
Текущая дата: 16.11.2024