Пра гэта гаворыцца ў лісце дырэктара аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны СБ Чымяо Фана кіраўніку беларускага ўрада Міхаілу Мясніковічу.
"Сусветны банк гатовы працягнуць аказанне дапамогі ўраду ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ у мэтах садзейнічання ўмацаванню канкурэнтаздольнасці і ўстойліваму росту ў Рэспубліцы Беларусь", — цытуе ліст прэс-служба Савета міністраў.
У працяг працы, распачатай у межах Краінавага эканамічнага мемарандума, СБ запланаваў праграмную тэхнічную дапамогу па пытаннях структурных рэформ. Гэта дазволіць гнутка падысці да аказання кансультацыйнай і аналітычнай дапамогі па асобных прыярытэтных пытаннях эканамічнай палітыкі, якія вызначаны ўрадам Беларусі, лічаць у банку.
Сусветны банк таксама пацвердзіў гатоўнасць аказваць дапамогу Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі "ў рэалізацыі праграмы прыватызацыі васьмі канкрэтных сярэдніх прадпрыемстваў, каб прадэманстраваць перавагі канкурэнтных і адкрытых працэдур прыватызацыі".
У бюджэтна-падатковай сферы эксперты Сусветнага банка прапануюць тэхнічную дапамогу ў пытаннях рэфармавання пенсіённай сістэмы і сістэмы сацыяльнай дапамогі, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных расходаў на ахову здароўя і адукацыю, удасканальвання міжбюджэтных адносінаў і кіравання доўгам.
Асаблівая ўвага ў лісце Чымяо Фан надаў уваходжанню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. На яго думку, далучэнне Беларусі да СГА "ўяўляе сабой унікальную магчымасць звязаць рэформы са знешнімі фактарамі". Сусветны банк, у сваю чаргу, гатовы аказаць ураду Беларусі "падтрымку ў гэтым важным працэсе".
"Для ўваходжання ў СГА запатрабуецца прыняць шырокае кола абавязацельстваў па лібералізацыі эканомікі і скарачэнні ролі дзяржавы, што ўзмоцніць патрэбу ў структурных рэформах. Мы прапануем арганізаваць прыезд місіі для вызначэння канкрэтных кірункаў, па якіх патрабуецца падтрымка, а таксама абмяркуем з патэнцыяльнымі донарамі магчымыя крыніцы фінансавання комплекснай праграмы падтрымкі", — гаворыцца ў лісце Чымяо Фана.
Ён таксама даў адказ наконт звароту беларускага ўрада з просьбай аператыўна распрацаваць новую стратэгію супрацоўніцтва СБ і Беларусі, паабяцаўшы абмеркаваць гэтае пытанне ў банку.
Дырэктар аддзела Сусветнага банка адзначыў прагрэс у развіцці эканомікі Беларусі, дасягнуты на працягу мінулага паўгоддзя. На яго думку, зараз "важна працягнуць макраэканамічную стабілізацыю за кошт захавання жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі ў мэтах стрымлівання інфляцыйнага націску і ўмацавання станоўчай тэндэнцыі ў частцы аднаўлення балансу знешніх рахункаў". Улічваючы значную ступень няпэўнасці ў знешнім асяроддзі, Чымяо Фан лічыць, што дачаснае змякчэнне макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі можа быць спалучана са значнымі рызыкамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/195/15358
Текущая дата: 16.11.2024