В`етнам выступае за стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расіі, заявіў кіраўнік в`етнамскага МЗС Фам Бінь Мінь 3 ліпеня ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
"Мы абмеркавалі неабходнасць найхутчэйшага пачатку перамоў аб заключэнні пагаднення пра стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж В`етнамам і Мытным саюзам, у які ўваходзяць Расія, Казахстан і Беларусь, і тым самым надаць імпульс далейшага развіцця супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў сферы гандлю і інвестыцый на найбліжэйшыя гады", — цытуе РІА Новости в`етнамскага міністра.
Лаўроў у адказ выказаў меркаванне, што стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам будзе паспяховым праектам. "Мы разлічваем, што гэта будзе паспяховы праект. Створана і актыўна працуе сумесная даследчая група паміж членамі Мытнага саюза і В`етнама. Яны павінны падаць даклад аб магчымасці стварэння зоны свабоднага гандлю ў гэтым годзе. Спадзяюся, што не вельмі працяглы гэта зойме час", — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.
БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/197/14904
Текущая дата: 16.11.2024