Белорусский портал в Казахстане

За апошнія пяць гадоў Беларусь інвеставала ў эканоміку Кубані (Расійская Федэрацыя) больш як 70 мільёнаў долараў



Пра гэта паведаміў прадстаўнік краявога дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Эдуард Яворскі на прэс-канферэнцыі ў Краснадары 3 ліпеня.

Тавараабарот паміж Краснадарскім краем і Беларуссю за гэты перыяд вырас на 25% і ў 2011 годзе перавысіў 250 мільёнаў долараў, дадаў Яворскі.

Ганаровы консул Беларусі ў краі Алег Невяркевіч выказаў меркаванне, што паводле вынікаў 2012 года тавараабарот можа вырасці ў 1,6 разу ў параўнанні з леташнім паказчыкам. "Я думаю, што тавараабарот можа ўзрасці да 400 мільёнаў долараў — гэта наша лічба, на якую мы сёння арыентуемся", — цытуе консула РІА Новости.

Прычым, як падкрэсліў дыпламат, перад рэгіёнамі стаіць задача "максімальна развіць тавараабарот". "Калі сёлета павялічым тавараабарот у паўтара разу, гэта будзе вельмі добра, а я думаю, што і ў два разы ёсць магчымасць павялічыць", — заявіў Невяркевіч.

БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/197/14936
Текущая дата: 16.11.2024