У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 19 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД.
Як паведаміла прэс-служба Выканкама, у першую чаргу пастаянныя прадстаўнікі маюць намер падвесці вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД (СКУ), якое адбылося ў Ашхабадзе 30 мая, і акрэсліць свае задачы па рэалізацыі прынятых на ім дакументаў. Усяго на пасяджэнні было прынята 30 дакументаў, сярод якіх — стратэгія развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці, стратэгія развіцця фізічнай культуры і спорту да 2020 года, канцэпцыя лібералізацыі рынку фінансавых паслуг, папраўкі ў дагавор аб забеспячэнні паралельнай працы электраэнергетычных сістэм краін СНД, план мерапрыемстваў на 2012—2013 гады па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інжынернага забеспячэння ўзброеных сіл.
Члены Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў таксама абмяркуюць прапановы ў праект парадку дня наступнага пасяджэння СКУ, якое адбудзецца ў верасні ў Ялце. На разгляд кіраўнікоў урадаў прапануецца ўнесці 20 пытанняў. У першую чаргу — стратэгію супрацоўніцтва краін Садружнасці ў пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства і план дзеянняў па яе рэалізацыі да 2015 года, комплекс мерапрыемстваў на 2012—2014 гады па рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва, пагадненне аб міждзяржаўных тэхнічных рэгламентах, пытанне пра стан канкурэнцыі на рынку паслуг продажу харчовых тавараў у рознічных гандлёвых сетках, папраўкі ў пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў. Гуманітарны блок будзе ўключаць пытанні, што тычацца супрацоўніцтва краін СНД у сферы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, арганізацыі выставачнай дзейнасці. Пытанні бяспекі будуць абмяркоўвацца пры разглядзе дакументаў аб узаемадзеянні дзяржаў у галіне прадухілення і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, супрацьпаветранай абароны.
Акрамя таго, прадстаўнікі краін Садружнасці маюць намер абмеркаваць практыку падрыхтоўкі і правядзення кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД.
Плануецца, што ўдзел у пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў возьме старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/198/14693
Текущая дата: 16.11.2024