Яшчэ сем краін Еўропы — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн — далучыліся да эканамічных і візавых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. З такой заявай ад імя ЕС выступіла 8 чэрвеня вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
"Еўрапейскі саюз возьме пад увагу гэта абавязацельства і вітае яго", — цытуе Эштан сайт Савета ЕС.
Эштан растлумачыла, што гаворка ідзе пра рашэнне Савета ЕС ад 23 сакавіка аб пашырэнні "кропкавых" санкцый супраць Беларусі. Як адзначаецца ў заяве, названыя дзяржавы "забяспечаць адпаведнасць нацыянальнай палітыкі гэтым рашэнням Савета ЕС".
Нагадаем, спіс прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, чый уезд у ЕС забаронены і чые актывы на яго тэрыторыі павінны быць замарожаныя, Савет ЕС зацвердзіў 31 студзеня 2011 года ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Пасля спіс некалькі разоў дапаўняўся.
Апошні раз гэта адбылося 23 сакавіка на пасяджэнні Савета ЕС у Бруселі. У выніковым дакуменце адзначалася: спіс прадстаўнікоў Беларусі, якія падпадаюць пад санкцыі, пашыраны за кошт "людзей, адказных за сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека ці рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі". У яго таксама ўключаны бізнесмены і кампаніі, "якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму ці падтрымліваюць яго".
Адзначаецца, што ЕС пакідае за сабой магчымасць далейшага пашырэння абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі, пакуль не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітзняволеныя.
Цяпер візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС распаўсюджваюцца на 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных выказаў шкадаванне ў сувязі з далучэннем сямі краін да рашэнняў ЕС.
"Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што палітыка санкцый не мае перспектыў. Яна сее недавер і перашкаджае рэальнаму ўрэгуляванню спрэчных пытанняў. Мы выказваем шкадаванне ў сувязі з гэтым рашэннем. Відавочна, што гэта дэманстрацыя лаяльнасці ў адносінах да цэнтра сілы, які патрабуе такіх дзеянняў і гатовы іх узнагароджваць", — заявіў Савіных БелаПАН.
Эксперты лічаць рашэнне Харватыі, Македоніі, Чарнагорыі, Ісландыі, Сербіі, Албаніі і Ліхтэнштэйна заканамерным, адзначаючы, што гэта краіны, якія з`яўляюцца кандыдатамі на ўваходжанне ў ЕС або цесна супрацоўнічаюць з Еўрасаюзам.
Разам з тым, мяркуюць аналітыкі, такі крок наўрад ці моцна сапсуе настрой афіцыйнаму Мінску, бо асноўным знешнепалітычным і знешнеэканамічным партнёрам Беларусі з`яўляецца Расія.
Падобнага роду інфармацыя, праўда, здольная яшчэ больш пагоршыць і без таго негатыўны інвестыцыйны імідж Беларусі, але тыя, хто бачыць, што на беларускім рынку можна зарабіць, усё адно будуць інвеставаць, не звяртаючы ўвагу на заявы палітыкаў.
Аднак сам факт, што сярод краін, якія падтрымалі санкцыі ЕС, апынуліся далёкія ад празаходніх настрояў Сербія і Македонія, паказвае: Беларусь становіцца поўным ізгоем, мяркуюць аналітыкі.
БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/199/14534
Текущая дата: 16.11.2024