Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўбрана 22 працэнты бульбы і 44 працэнты агародніны



У Беларусі на 12 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 8137 тыс. т, убрана 22 працэнты плошчаў бульбы і 44 працэнты агародніны, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Атрымана 7022 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, 1115 тыс. т рапсу. Сабрана кукурузы на зерне 256 тыс. т (убрана 12 працэнтаў плошчы), на сілас і зялёны корм - 8106 тыс. т (33 працэнты), грэчкі - 39 тыс. т (80 працэнтаў), проса - 19 тыс. т (87 працэнтаў), бульбы - 116 тыс. т (22 працэнты), агародніны - 36 тыс. т (44 працэнты), цукровых буракоў - 642 тыс. т (14 працэнтаў).

Разам з уборкай ураджаю прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў - план выкананы больш як на 60 працэнтаў, а па нарыхтоўцы сіласу - на 36 працэнтаў.

12 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/2/75190
Текущая дата: 26.11.2024