Нацыянальнае статыстычнае ведамства апублікавала дадзеныя аб знешнегандлёвым абароце тавараў, і пакуль што баланс не на карысць экспарту.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені-жніўні бягучага года склаў больш як 56,2 млрд у доларавым эквіваленце, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
Экспарт пры гэтым склаў амаль 26,9 млрд долараў, а імпарт – 29,3: розніца на карысць імпарту – каля 2,42 млрд. Гэта значыць, краіна траціць больш валюты на закупку тавараў, чым атрымлівае ад іх продажу за мяжу.
Рост экспарту ў працэнтным выражэнні крыху адстае ад імпарту. Калі параўноўваць з такім жа перыядам 2023 года, экспартныя пастаўкі павялічыліся на 4,4%, а імпарт дадаў 5,2%.
Раней Нацыянальны банк публікаваў агульную статыстыку па знешнім гандлі за студзень-ліпень, якая ўлічвае і тавары, і паслугі.
Па паслугах сальда станоўчае і працягвае рост. Калі ў першыя сем месяцаў мінулага года экспарт паслуг быў большы за імпарт на 1,5 млрд долараў, то сёлета за такі ж перыяд – амаль на 1,8 млрд.
Па паслугах сальда станоўчае і працягвае рост. Калі ў першыя сем месяцаў мінулага года экспарт паслуг быў большы за імпарт на 1,5 млрд долараў, то сёлета за такі ж перыяд – амаль на 1,8 млрд.
Адмоўнае сальда па тавараабароце захоўваецца з 2023 года. З-за гэтага агульнае сальда таксама ў мінусе. Па даных за студзень-ліпень, яно роўна 88,7 млн долараў, тады як за сем месяцаў мінулага года складала 45,2 млн.
Раней першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што краіне ўдалося кампенсаваць страты ў экспарце ад санкцый – пастаўкі ў Расію значна выраслі, роўна як і ў Кітай.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/2/75524
Текущая дата: 26.11.2024