Аляксандр Лукашэнка заклікаў банкі з замежным капіталам да добрасумленнай канкурэнцыі.
"Мяне ўсё больш апошнім часам насцярожвае факт — і ў мяне дастаткова інфармацыі па гэтых фактах, — калі замежныя банкі, каб прыцягнуць сабе сродкі нашых буйных прадпрыемстваў, якія ў асноўным прыносяць у краіну валюту, пачынаюць задобрываць, а часам і пагражаць: крэдыт не атрымаеце. Або наадварот: мы вам крэдыт дадзім, ён таннейшы, чым у беларускіх банкаў, але ўсе вашы разліковыя рахункі павінны быць у нашым банку. Гэта значыць, уся валюта павінна паступаць толькі ў замежныя банкі, і ні ў якім выпадку рахункаў прадпрыемстваў не павінна быць у беларускіх банках", — заявіў Лукашэнка, прымаючы 17 красавіка з дакладам прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
"Ідзе націск на прадпрыемствы, буйныя прадпрыемствы, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Гэта недапушчальна. Калі ўжо я вазьмуся за гэта пытанне, то вы ведаеце, мала камусьці не пакажацца. Такая практыка тут недапушчальная, катэгарычна! Таму запрасіце наўпрост кіраўнікоў гэтых банкаў, усе яны з`яўляюцца беларускімі грамадзянамі, і папярэдзьце, што з іх пачнем".
Мясніковіч зазначыў, што з мэтай выканання раней дадзеных даручэнняў беларускія прадпрыемствы маюць права адкрыць рахункі за мяжой толькі з дазволу Нацыянальнага банка, і рух сродкаў па гэтых рахунках кантралюецца належным чынам. Падчас сустрэчы "была звернута ўвага на тое, што некаторыя камерцыйныя банкі, асабліва з замежным капіталам, выкарыстоўваючы цяжкасці пэўных прадпрыемстваў, пачынаюць уцягвяаць іх у не зусім сумленныя здзелкі, прапаноўваючы пад залог маёмасць, даючы адносна льготныя або больш ільготныя, чым склаліся на фінансавым рынку, паслугі".
Урад "будзе працаваць дадаткова з адпаведнымі камерцыйнымі банкамі для таго, каб тут была празрыстая схема, каб гэта не было звязана з нейкімі цяжкасцямі, якія могуць разглядацца ў далейшым як нейкі рэйдарскі захоп або нешта накшталт аналагічнага праяўлення". "Будзем працаваць з гэтымі юрыдычнымі асобамі, канкрэтныя ўстаноўкі дадзены, тут дастаткова дзяржаўных рэгулятараў, якія змогуць забяспечыць абарону інтарэсаў краіны ў гэтым сектары", — заявіў Мясніковіч.
БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/203/13615
Текущая дата: 16.11.2024