Найбліжэйшым часам у Беларусі будуць прынятыя меры па супрацьдзеянні дзейнасці фінансавай піраміды "МММ-2011", заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў 14 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"МММ — гэта піраміда, а піраміда — гэта зло. Канцэпцыя піраміды заключаецца ў тым, што на пэўным этапе яна павінна рухнуць і будуць пацярпелыя. Калі іх няма цяпер, яны з`явяцца заўтра", — сказаў Дубкоў.
Піраміда — гэта "не толькі пытанне фінансавай адукаванасці, гэта тэст для кожнага з нас на прыстойнасць", падкрэсліў Дубкоў. Паводле яго меркавання, грамадзяне павінны разумець, што сістэма юрыдычна не аформлена, што прыбытак вяртаецца за кошт іншых грамадзян. "Гэта тэст для органаў дзяржаўнага кіравання, гатовых прадухіліць страты грамадзян. Гэта тэст для ўсяго грамадства: ці можна беларускае грамадства называць добрасардэчным, талерантным, высокаадукаваным", — прадоўжыў Дубкоў.
"Зыходзячы з гэтага пасылу я думаю, што найбліжэйшым часам адпаведныя меры будуць прынятыя. Мы не гаворым гучна, мы дзейнічаем жорстка", — заключыў прадстаўнік Нацбанка.
БелаПАН
14 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/207/12715
Текущая дата: 16.11.2024