Белорусский портал в Казахстане

Антыпірацкую дамову разгледзіць Эўрапейскі суд



Эўракамісія спыніла намаганьні па ратыфікацыі міжнароднай дамовы аб змаганьні зь падробкамі і парушэньнем аўтарскіх правоў.

Дамову накіравалі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, які мае вырашыць, ці не парушае яна правоў грамадзян Эўразьвязу.

22 краіны ўжо ратыфікавалі дамову, але некалькі краінаў – Нямеччына, Данія, Польшча і Чэхія – адмовіліся ад ратыфікацыі у выніку грамадзкіх пратэстаў. Апанэнты дамовы кажуць, што яна прывядзе да цэнзуры і зьнікненьня прыватнасьці ў Інтэрнэце.

Радыё Свабода
22 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/208/12413
Текущая дата: 16.11.2024