Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк забраў у банкаў на тыдзень звыш 3,8 трлн. рублёў праз размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый



Нацыянальны банк Беларусі 22 лютага правёў аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый выпуску № 833 па аб`яўленай працэнтнай стаўцы 42,96% гадавых на тэрмін 7 дзён.

Як паведамляе Нацбанк, да аўкцыёну былі дапушчаны заяўкі ад 19 удзельнікаў на агульную суму 3 трлн. 835,9 млрд. рублёў.

Прынята рашэнне, што аўкцыён адбыўся, фактычны аб`ём размяшчэння адпавядаў суме заявак і склаў 3 трлн. 835,9 млрд. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/208/12425
Текущая дата: 16.11.2024