Белорусский портал в Казахстане

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1637



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў верасні 2022 года склала Br1637, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата ў Мінску — Br2228,2. У Мінскай вобласці яна склала Br 1628,7, Гомельскай — Br1477,9, Гродзенскай — Br1467,5, Брэсцкай — Br1447,2, Віцебскай — Br1402,4 і Магілёўскай — Br1346,6.

У жніўні сярэдні заробак работнікаў складаў Br 1665,5.

Звязда, 24 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/21/66880
Текущая дата: 23.12.2024