Белорусский портал в Казахстане

Калектыўны Захад стварыў перадумовы для сусветнага эканамічнага крызісу



Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Астане.

«Заходнія цяпер ужо былыя партнёры адкрыта ставяць мэты па поўнай вытворчай, тэхналагічнай і фінансавай ізаляцыі нашых краін. Мала таго, калектыўны Захад, можа, і сам таго не падазраючы, стварыў перадумовы для новага, магчыма, самага буйнога ў гісторыі сусветнага эканамічнага крызісу. Разбурэнне глабальных ланцужкоў паставак тавараў, інфляцыя, рэзкі рост цэн на энерганосьбіты — наступствы гэтых падзей цяжка прадказаць. Цэнтрабанкі ўсяго свету павышаюць працэнтныя стаўкі ў спробах адсунуць альбо змякчыць надыходзячыя працэсы рэцэсіі нацыянальных эканомік», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Як следства, запавольваецца сусветны эканамічны рост, узмацняецца дыспарытэт у сусветнай фінансавай сістэме, назіраецца нестабільнасць цэн на крытычна важныя групы тавараў, што непазбежна будзе весці да фрагментацыі сусветнай эканомікі на геапалітычныя блокі са сваімі тэхналагічнымі ўкладамі і аплатнымі стандартамі. Гэта наша бачанне таго, як будзе далей развівацца сітуацыя», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Звязда, 28 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/21/66958
Текущая дата: 23.12.2024