Белорусский портал в Казахстане

Беларуская атамная электрастанцыя аказалася падарункам і паратункам для краіны



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі афіцыйнага запуску вытворчасці камбікармоў і амінакіслот БНБК у Пухавіцкім раёне.

У час сустрэчы з працоўным калектывам Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб падзеях 2020 года, калі апаненты заклікалі закрыць Беларускую атамную электрастанцыю. "Гулялі на карысць Захаду", - растлумачыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёння і сама Польшча плануе будаўніцтва некалькіх атамных станцый. "Чаго ж нас прымушалі закрыць гэту станцыю? Цяпер вы зразумелі, што атамная станцыя - гэта падарунак Беларусі? Гэта паратунак, таму што электрычнасць сёння на Захадзе эканомяць як толькі могуць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Атамная станцыя - гэта танная электраэнергія. Мы цяпер ужо не толькі транспарт пераводзім на электрычнасць, мы сёння будуем жылыя дамы, дзе ўсё будзе на электрычнасці. Без электрычнасці не можа быць эканомікі, - дадаў Прэзідэнт. - Павядзіся мы тады на гэтыя заклікі, вы ведаеце, дзе б мы сёння былі".

4 лістапада 2022, Пухавіцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/21/67003
Текущая дата: 23.12.2024