Белорусский портал в Казахстане

Свая крона лепей



Нарвегія і Швецыя па-ранейшаму адмаўляюцца ад еўра.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, паводле вынікаў апытання, праведзенага ў кастрычніку-лістападзе даследчым цэнтрам Skор, у Швецыі дзевяць з 10 грамадзян краіны хочуць застацца па-за еўразонай і захаваць крону ў якасці нацыянальнай валюты. У Нарвегіі, паводле звестак даследчага бюро Sеntіо, чацвёра з пяці апытаных жадаюць заставацца па-за Еўрасаюзам.

Спецыялісты даследчага цэнтра Skор апыталі 1000 шведаў. З усіх апытаных 88% выказаліся супраць пераходу на еўра, 10% былі б не супраць памяняць валюту, а каля 3% не змаглі адказаць. Швецыя адмовілася ад пераходу на еўра ў выніку народнага галасавання ў 2003 годзе. У Нарвегіі, якая таксама не ўваходзіць у ЕС, 80% насельніцтва супраць далучэння да Еўрасаюза і толькі 13% — за ўступ. Яшчэ ніколі раней супрацьстаянне ЕС не было такім моцным. Варта адзначыць, што нарвежцы ўжо двойчы галасавалі супраць уступлення ў ЕС — у 1972 і 1994 гадах.

Звязда, 9 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/211/11078
Текущая дата: 19.05.2024