Белорусский портал в Казахстане

Польска-беларускі эканамічны форум "Добрасуседства-2011" пройдзе ў Бяла-Падлясцы



У польскай Бяла-Падлясцы 6-8 снежня адбудзецца XV юбілейны польска-беларускі эканамічны форум "Добрасуседства -2011", паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Галоўнай тэмай мерапрыемства будзе "Эканамічнае супрацоўніцтва як ключ да дабрабыту грамадства". Форум праводзіцца з мэтай актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, устаранення бар`ераў, існуючых у гандлі, а таксам пошуку шляхоў па змякчэнню наступстваў сусветнага фінансавага крызісу. У мерапрыемстве чакаецца ўдзел амаль 30 прадстаўнікоў ведамстваў, бізнесу, прадпрыемстваў дзвюх краін.

"Добрасуседства" пройдзе пад ганаровым патранатам міністраў эканомікі і міністраў сельскай гаспадаркі Польшчы і Беларусі. Арганізатарамі форуму з`яўляюцца Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Гандлёвая палата ў Бяла-Падлясцы і маршал Люблінскага ваяводства.

Звязда, 6 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/212/11004
Текущая дата: 02.06.2024