Белорусский портал в Казахстане

Партыя Меркель выступіла за выхад краін-даўжнікоў з еўразоны



Партыя Хрысціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю ў Германіі і якую ўзначальвае канцлер Ангела Меркель, прапануе ўнесці змены ў дагавор аб Еўрасаюзе.

У прыватнасці, яна прапануе дазволіць краінам-даўжнікам выходзіць з еўразоны, не губляючы пры гэтым членства ў ЕС, піша Thе Fіnаnсіаl Tіmеs Dеutsсhlаnd.

Гэтая прапанова будзе агучана на з`ездзе партыі, які пройдзе 14-15 лістапада ў Лейпцыгу. У цяперашнім дагаворы краін ЕС няма пункта пра добраахвотнае вяртанне да нацыянальнай валюты. Такім чынам, дзяржавы могуць пакінуць еўразону, але аўтаматычна выключаюцца з Еўрасаюза.

Звязда, 11 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/216/10474
Текущая дата: 02.06.2024