У гэтым годзе на захоўванне для спажывання на ўнутраным рынку закладуць на 20 тыс. т цукру больш, паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"Плануем у гэтым годзе на 20 тыс. т больш цукру закласці на захоўванне з мэтай забеспячэння ўнутранага рынку. У нас у гэтым годзе 380 тыс. т цукру было спажыта, пры тым, што быў шэраг пікавых момантаў, выкліканых ажыятажным попытам і ў летні, і ў вясенні перыяды. З улікам гэтага мы плануем закласці не менш за 400 тыс. т на захоўванне для забеспячэння ўнутранага рынку цукрам у бесперабойнай колькасці і ў дастатковым аб`ёме", - сказаў Алег Жыдкоў.
Старшыня канцэрна ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат быў запушчаны 6 верасня, а хутка пасля яго - Скідзельскі і Гарадзейскі цукровыя камбінаты. Запуск Жабінкаўскага цукровага завода чакаецца ў 20-х чыслах верасня. Штодзень плануецца перапрацоўваць 39,5 тыс. т цукровых буракоў.
Беларускі цукар будуць і экспартаваць. На карце экспарту традыцыйныя усходнія партнёры - Расія, Кітай, Казахстан, Таджыкістан і Узбекістан.
Уборка цукровых буракоў у Беларусі вядзецца ў трох абласцях - Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.
13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/22/66488
Текущая дата: 17.11.2024