Крызіс еўразоны яшчэ не вырашаны, але калі сродкі Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці будуць выдаткаваны з розумам, то іх павінна хапіць на рашэнне найбольш вострых праблем фінансавага крызісу і аднаўленне спакою на рынках, заявіў у інтэрв`ю фінансіст Джордж Сорас французскай Lе Mоndе.
Пакуль жа еўразона і адзіная еўрапейская валюта ўсё яшчэ ў небяспецы, "іх развал стаў бы катастрофай для краін еўразоны, для Еўропы і ўсяго свету. Ён увядзе Еўрасаюз у фазу моцнай рэцэсіі. Трэба зрабіць усё, каб не дапусціць "страчанага дзесяцігоддзя", як гэта ўжо было ў Лацінскай Амерыцы і Японіі". "Дадам, што і палітычныя наступствы могуць быць вельмі значнымі: крызіс еўра, несумненна, у канчатковым выніку разбурыць ЕС", — лічыць мільярдэр.
Звязда, 11 лістапада 2011
Звязда, 11 лістапада 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/220/10469
Текущая дата: 16.11.2024