Белорусский портал в Казахстане

На БВФБ прапанова долараў ЗША ўдвая перавысіла попыт



Курс долара ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 24 кастрычніка знізіўся на 140 рублёў — да 8.520 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 28 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 26 млн. 998 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 14 млн. 91 тыс., прапанова — 28 млн. 685 тыс.).

Курс расійскага рубля не змяніўся і склаў 276 рублёў. У таргах бралі ўдзел 30 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 942 млн. 177 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 346 млн. 234 тыс., прапанова — 942 млн. 177 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 70 рублёў і склаў 11.830 рублёў. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём — 22 млн. 645 тыс. еўра (попыт — 20 млн. 449 тыс., прапанова — 22 млн. 904 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/222/10100
Текущая дата: 16.11.2024