Белорусский портал в Казахстане

СНД стала магутным рэгіянальным і эканамічным цэнтрам



Садружнасць Незалежных Дзяржаў стала магутным рэгіянальным і эканамічным цэнтрам, па сваім патэнцыяле — адным з найбольш перспектыўных міжнародных аб`яднанняў. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным пасланні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", якое ўчора агучыў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

У паведамленні адзначаецца, што з часу свайго ўтварэння СНД прайшла няпросты шлях станаўлення, пошуку аптымальных форм міжнародных адносін. Аднак сёння можна сцвярджаць, што выбраная форма ўзаемадзеяння краін СНД дала магчымасць захаваць і ўмацаваць дружалюбныя адносіны паміж народамі Садружнасці. "Дзякуючы агульным намаганням СНД стала магутным рэгіянальным і эканамічным цэнтрам, па сваім патэнцыяле — адным з найбольш перспектыўных міжнародных аб`яднанняў", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Агучваючы прывітальнае пасланне Прэзідэнта, Міхаіл Мясніковіч дадаў, што сумесна краіны СНД павінны прымножыць дасягнутыя паказчыкі ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. "Менавіта СНД у многім надала імпульс фарміраванню і развіццю новых інтэграцыйных структур на прасторах былога Савецкага Саюза — Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, АЭП", — заявіў ён.

У сваім прывітальным пасланні Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шчыры і зацікаўлены абмен думкамі ў ходзе канферэнцыі будзе садзейнічаць пошуку новых шляхоў для эфектыўнага дыялогу па самым шырокім спектры пытанняў супрацоўніцтва СНД, умацавання стабільнасці ў рэгіёне, а таксама павышэння дабрабыту народаў Садружнасці.

Звязда
29 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/227/9483
Текущая дата: 15.11.2024