Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся з пачатку году на 96,6%



Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2011 году склаў у эквіваленце 75 трыльёнаў 341 мільярд рублёў. З пачатку году рост на 96,6%, у тым ліку на 6,7% за жнівень. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Зьнешняя запазычанасьць у рублёвым эквіваленце вырасла ў 2,1 раза, у тым ліку на 6% за жнівень, — да 61 трлн 353 млрд рублёў.

Аб’ём унутранай запазычанасьці склаў 13 трлн. 988 млрд рублёў, павялічыўшыся на 50,9% з пачатку году, у тым ліку на 9,6% за жнівень.

30 верасьня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/227/9505
Текущая дата: 15.11.2024