Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых (без кукурузы) завяршаецца ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 29 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,066 млн га, што складае 95 працэнтаў ад плана.
У Брэсцкай вобласці павялічылі ўборачную плошчу збожжавых да 356,6 тыс. га. Паводле актуальнай інфармацыі, у рэгіёне ўбрана 98 працэнтаў плошчаў (349,4 тыс. га), у Віцебскай вобласці - 89,1 працэнта (321,1 тыс. га), Гомельскай - 96,7 працэнта (337,3 тыс. га), Гродзенскай - 95,6 працэнта (298,6 тыс. га), Мінскай - 96,2 працэнта (441,3 тыс. га), Магілёўскай - 94,3 працэнта (318,9 тыс. га).
Таксама ў Беларусі ўбралі проса з 2,47 тыс. га, або 20,9 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 5,94 тыс. т з ураджайнасцю 24 ц/га. Грэчка ўбрана з 3,36 тыс. га (9,72 працэнта), намалочана 4,42 тыс. т пры ўраджайнасці 13,1 ц/га.
У краіне намалацілі 7,612 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года, - у 2021 годзе яна склала 30,7 ц/га.
Рапс убралі з 318,6 тыс. га, што складае 88,1 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 833,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 29,1 тыс. т.
Аб`ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/23/66341
Текущая дата: 23.12.2024