Перамовы "Газпрома" з Беларуссю па новым газавым кантракце ідуць у канструктыўным ключы, паведамляе прэс-служба расійскага газавага канцэрна.
"Абмеркаванне новых умоў паставак і транзіту расійскага газу ідзе ў комплексе з купляй "Газпромам" 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" і ў канструктыўным ключы", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце "Газпрома".
2 верасня ў цэнтральным офісе "Газпрома" ў Маскве адбылася другая сустрэча старшыні праўлення ААТ Аляксея Мілера і першага намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Сустрэча адбылася ў межах перамоў, якія, у адпаведнасці з ліпеньскімі дамоўленасцямі, былі адноўлены 1 верасня.
Бакі пацвердзілі, што завяршыць перамоўны працэс і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзіт газу плануецца ў пачатку снежня 2011 года.
Нагадаем, 23 жніўня прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ўрада даручыў Мінэнерга і "Газпрому" правесці найбліжэйшым часам перамовы з беларускімі калегамі і вызначыць паніжальны "інтэграцыйны" каэфіцыент для цаны паставак расійскага газу Беларусі.
Рашэнне аб увядзенні паніжальнага каэфіцыента расійскі прэм`ер апублікаваў 15 жніўня па выніках пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы, падкрэсліўшы сувязь гэтага рашэння з інтэграцыяй у межах Мытнага саюза і ўвязаўшы яго з пытаннем набыцця "Газпромам" другой паловы "Белтрансгаза". "Разлічваем на тое, што гэты працэс будзе сінхранізаваны з набыццём другой долі кампаніяй "Газпром" у "Белтрансгазе", дзе ён з`яўляецца 50-працэнтным уласнікам", — сказаў Пуцін.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/231/8970
Текущая дата: 15.11.2024