Белорусский портал в Казахстане

Еўра ў Літве



На думку вядомага ў Літве фінансавага аналітыка Гітанаса Наўседы, Літва зможа перайсці на еўра не раней 2016-2017 гадоў, паведамляюць інфармаагенцтвы.

Паводле слоў Гітанаса Наўседы, краіне не атрымаецца ўвесці еўра ў 2014 годзе, бо ўзровень інфляцыі, які прагназуецца, не будзе адпавядаць патрабаванням увядзення еўра. Як прагназуе эксперт, у 2011 годзе ў Літве гадавая інфляцыя дасягне 3,5%, у будучым годзе і ў 2013 годзе — 4%.

Улічваючы такую інфляцыю, вялікі дэфіцыт бюджэту і іншыя эканамічныя паказчыкі, а таксама тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва, Літва можа ўвайсці ў еўразону не раней 2016-2017 гадоў

Звязда, 30 чэрвеня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/238/7593
Текущая дата: 23.05.2024