Амерыканская валюта трымалася з еўрапейскай практычна 1 да 1 толькі ў сярэдзіне ліпеня, да гэтага такіх прэцэдэнтаў не было амаль 20 гадоў, еўра звычайна гандляваўся даражэй.
Долар ЗША дадаў у цане і каштуе на таргах даражэй за еўра, расійскі рубель патаннеў, кітайскі юань умацаваўся ў кошце ў панядзелак, сведчаць дадзеныя Беларускай валютна-фондавай біржы.
Еўра патаннеў на 0,33%, на таргах ён устанавіўся на адзнацы ў 2,5523 беларускіх рублі за адзінку. У той час як долар ЗША набраўся сіл у панядзелак і вырас на 0,31%, "амерыканец" каштуе на біржы 2,5537 беларускага рубля.
Расійская валюта зменшыла ў кошце на 0,43%, 100 адзінак у панядзелак устанавіліся на адзнацы ў 4,2677 беларускіх рубля.
Юань падаражэў на 0,01%, 10 "кітайцаў" абыдуцца пакупніку ў 3,7153 беларускіх рублёў.
А што ў абменніках?
Кошт замежных валют на біржы і ў банках адрозніваецца. Пры куплі валюты яе курс лепш загадзя ўдакладняць у банку, бо адзін з галоўных фактараў пры фарміраванні курсу – гэта попыт, а ён можа мяняцца на працягу дня і ў выхадныя.
Даляр, напрыклад, прадаецца банкамі ў сярэднім за 2,56, а купляецца за 2,54.
Купіць еўра ў банках можна за 2,58, прадаць – за 2,53, а ў некаторых аддзяленнях – за 2,55.
Кошт продажу расійскага рубля вагаецца ў раёне 4,29-4,33, пакупкі – каля 3,3.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/24/66176
Текущая дата: 23.12.2024