Цана на газ у Еўропе ў час таргоў 26 жніўня паднялася вышэй за $3500 за тысячу кубаметраў упершыню з пачатку сакавіка. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE.
Цана вераснёўскага ф`ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $3541 за тысячу кубаметраў. Агульны рост кошту з пачатку дня складае амаль 11 працэнтаў.
На імклівы рост кошту паліва ў першую чаргу ўплываюць паведамленні "Газпрама" аб тым, што пастаўкі па "Паўночным патоку" будуць прыпынены з 31 жніўня па 2 верасня. Адзначаецца, што прыпыненне звязана з рамонтам агрэгата.
26 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
26 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/24/66309
Текущая дата: 23.12.2024