Аляксандр Лукашэнка называе пустымі размовы аб тым, што дзяржава не дае бізнесу працаваць. "Каму мы перашкаджаем, чым? Ёсць, можа быць, дзесьці цяганіна, але гэта жыццё", — сказаў ён на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.
Лукашэнка крытычна ставіцца да пытання далейшага спрашчэння падатковага заканадаўства і вядзення бухгалтэрыі, скарачэння падаткаў. "Адкуль гэтыя прапановы? Таму што бізнесменамі сталі і тыя, хто ўмее, і тыя, хто не ўмее. А бухгалтараў у нас талковых раз-два і аблічыўся. А трэба ж уладкаваць сваякоў, каханак і іншых. Вось і пачынаецца: складана, немагчыма", — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, у краіне тройчы рэфармавалася падатковае заканадаўства, і гэты працэс працягваецца. "Я іду на павадку і спрашчаю, каб было зусім проста.
Напэўна, на працягу года мы ўжо зусім простую сістэму ўвядзем, што і каханка здолее палічыць рахункі бізнесмена", — заявіў ён.
"Людзі, якія нармальна прыйшлі ў бізнес, а не таму, што гэта крута і цікава, працуюць і не скардзяцца, што ім чагосьці не хапае і што ім дзяржава кудысьці ўмешваецца". "Мы ўмешваліся ў эканоміку, калі гэта было трэба", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка заклікаў "не абагаўляць прыватніка, не рабіць з яго свяшчэнную карову". "Супакойцеся. Эфектыўнасць у нас пакуль не залежыць, дзяржаўнае гэта прадпрыемства або прыватнае. Прыватнік або дзяржава — пакуль розніцы няма", — сказаў ён.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/246/7344
Текущая дата: 15.11.2024