"Я катэгарычна забараняю любы рух звыш 3—5% па цэнах без майго ведама", — заявіў Лукашэнка на нарадзе 8 чэрвеня, фрагменты якой паказалі беларускія тэлеканалы.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада растлумачыць, чым матываваны рэзкі рост цэн. "Галоўная праблема, якая дагэтуль хвалюе людзей, — гэта інфляцыя. Галоўнае ж сёння — трэба не проста зрабіць так, каб бюджэт у нас быў тоўстым і тлустым, а абараніць людзей. Пры гэтым абсалютна недапушчальны рост цэн", — заявіў Лукашэнка, перадаў у навінах канал ОНТ.
"Гэта і сёння, і ўчора было. Я вас папярэджваў не рабіць рэзкіх рухаў у цэнаўтварэнні. Можна толькі ўніз, уверх — нельга. Мяне нават лібералы крытыкаваць не будуць, таму што цэны ўперліся ў столь, далей ім расці няма куды. І ўсе з гэтым пагадзіліся", — зазначыў прэзідэнт. На яго думку, "калі патрэбна была нейкая карэкціроўка, і, вядома, магчыма, гэта і патрэбна было. Але трэба гэта рабіць плаўна. Людзі павінны мець магчымасць прывыкнуць".
"Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5.200— 5.100, а максімум 4.500 (рублёў за літр. — БелаПАН.)", — запатрабаваў Лукашэнка. "І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс (долара ЗША. — БелаПАН.) ці то 5.000, ці то 4.500. Калі 4.500 — такім і застанецца, калі 5.000 — значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2—3%, калі раптам гэта трэба будзе, але не на 30%", — сказаў прэзідэнт.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/248/7013
Текущая дата: 27.11.2024