Белорусский портал в Казахстане

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за студзень-ліпень вырасла на 2,2 працэнта



Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за студзень-ліпень вырасла на 2,2 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У цэлым прамвытворчасць у Беларусі за студзень-ліпень скарацілася на 6,2 працэнта. За гэты перыяд аб`ём прамысловай вытворчасці склаў Br95,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 93,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года. Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці знізілася на 7,1 працэнта.

Па такім відзе эканамічнай дзейнасці, як забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам, вытворчасць скарацілася на 2,66 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 1,4 працэнта.

16 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/25/66076
Текущая дата: 23.12.2024