Міжнародны валютны фонд (МВФ) прапаноўваў уладам Беларусі правесці дэвальвацыю рубля, каб хутка знізіць адмоўнае сальда плацежнага балансу. Аднак улады адмовіліся, матывуючы гэта рашэнне палітычнымі рызыкамі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе персаналу МВФ, падрыхтаваным паводле вынікаў працы агляднай місіі фонду з 25 студзеня па 2 лютага ў Мінску.
"Улады ўсведамляюць рызыкі, з якімі яны маюць справу, але лічаць, што змогуць фінансаваць дэфіцыт рахунку наяўных аперацый у 2011 годзе шляхам продажу актываў і знешняга запазычання, а ў далейшым пяцігадовы план можа забяспечыць знешнюю стабільнасць і высокія тэмпы росту без прыняцця рашучых мер, прапанаваных персаналам МВФ, — гаворыцца ў дакладзе. — Яны асабліва адзначылі палітычныя цяжкасці нават частковага згортвання праведзенага нядаўна павышэння заработнай платы. Некаторыя службовыя асобы прызналі, што паніжаны валютны курс дапамог бы аднавіць знешнюю раўнавагу, але асцерагаліся, што дэвальвацыя падарве ўпэўненасць у эканоміцы і аслабіць давер да іх".
Персанал МВФ рэкамендаваў уладам Беларусі прыняць стратэгію на аснове гнуткасці абменнага курсу і з часам перайсці да таргетавання інфляцыі, бо гэта ў найбольшай ступені адпавядае як кароткатэрміновым, гэтак і доўгатэрміновым патрэбам.
"У кароткатэрміновай перспектыве дэвальвацыя дазволіла б хутка палепшыць дэфіцыт рахунку наяўных аперацый без скарачэння аб`ёму вытворчасці. У больш доўгатэрміновай перспектыве Беларусь выйграла б ад пераходу да больш гнуткага курсавога рэжыму, які падмацоўваўся б сістэмай таргетавання інфляцыі. Гэта зрабіла б эканоміку больш устойлівай да знешніх шокаў і садзейнічала б падтрыманню канкурэнтаздольнасці", — зазначаюць эксперты фонду.
Персанал МВФ згадаў пра рызыку таго, што меры, скіраваныя на стымуляванне эканамічнага росту, "могуць быць няўстойлівымі нават у кароткатэрміновай перспектыве, у сувязі з чым існуе настойлівая неабходнасць у правядзенні карэкціроўкі".
"Калі Беларусь страціць доступ да фінансавання, рэзервы могуць зменшыцца хутчэй, чым чакаецца. Страта рэзерваў можа прывесці да страты кантролю над абменным курсам і спарадзіць дэстабілізуючую спіраль аслаблення курсу валюты і інфляцыі, банкаўская сістэма можа зведаць рызыкі, а вытворчасць — збоі", — тлумачаць эканамісты фонду.
Каб абмежаваць непасрэдныя рызыкі, персанал МВФ рэкамендаваў зрабіць больш жорсткай падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, дапусціўшы зніжэнне абменнага курсу да ніжняй мяжы калідора, і спыніць даванне ліквіднасці банкам на нярынкавых умовах.
Аднак, канстатуюць эксперты фонду, Нацбанк Беларусі зазначыў, што "купля замежнай валюты на рынку прадпрыемствамі і дамашнімі гаспадаркамі ў студзені была ніжэйшай, чым у снежні, і зрабіў з гэтага выснову пра адсутнасць настойлівай патрэбы ў змене палітыкі".
МВФ падкрэсліў "тэрміновую неабходнасць спыніць запазычанне НБРБ у замежнай валюце ў камерцыйных банкаў і давесці рэзервы да больш прымальнага ўзроўню шляхам макраэканамічнай карэкціроўкі". Нацбанк пагадзіўся з гэтым і заявіў, што не павялічыць назапашаны аб`ём такіх пазыкаў да канца 2011 года, хаця можа павышаць узровень запазычання на працягу года.
Персанал МВФ рэкамендаваў Нацбанку ўстрымлівацца ад выкарыстання адміністрацыйных мер для абмежавання попыту на інвалюту, зазначыўшы, што такія меры могуць выклікаць скажэнні на валютных рынках і прыводзіць да валютных абмежаванняў або практыкі множных абменных курсаў. Улады заявілі, што "будуць імкнуцца не прымаць мер, якія б перашкаджалі здольнасці імпарцёраў купляць замежную валюту".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/258/4985
Текущая дата: 26.11.2024