Кітайскі юань з 15 ліпеня будзе ўключаны ў Пералік валют, якія ўваходзяць у склад кошыка замежных валют, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.
«Праўленнем Нацыянальнага банка была прынятая пастанова аб уключэнні з 15 ліпеня 2022 года кітайскага юаня ў Пералік валют, якія ўваходзяць у склад кошыка замежных валют, і ўсталяванні на наступных узроўнях вагаў валют пры разліку кошту кошыка: для расійскага рубля – 50%, долара ЗША – 30%, еўра – 10%, кітайскага юаня – 10%», — распавялі ў прэс-службе.
Як адзначылі ў Нацбанку, пры прыняцці гэтага рашэння ўлічвалася тое, што адбылося ў 2022 годзе змяненне структуры знешнеэканамічных патокаў і аб’ёмаў таргоў названымі валютамі ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
З улікам ўключэння кітайскага юаня ў кошык замежных валют афіцыйны курс беларускага рубля да кітайскага юаня, як і да долара ЗША, еўра і расійскага рубля, будзе ўстанаўлівацца па выніках таргоў у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Звязда, 13 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/26/65762
Текущая дата: 23.12.2024