Іран і Беларусь абмяркоўваюць магчымасці паставак іранскай нафты па своп-схеме. Пра гэта паведаміў пасол Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні 10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Пакуль ідуць перамовы, і няма пэўнага выніку, не буду нічога гаварыць. Магу толькі падкрэсліць, што ў нас няма ніякіх абмежаванняў па продажы нафты беларускім сябрам. Трэба толькі абраць такую схему, якая была б найболей эканамічна рацыянальная", — сказаў пасол.
Паводле слоў Хасейні, разглядаюцца варыянты своп-схем з Азербайджанам і Расіяй.
Пасол таксама паведаміў, што цяпер рэалізуецца першая фаза па здабычы нафты на іранскім радовішчы Джафейр. Штодня там здабываецца 15 тысяч барэляў нафты. "Цяпер гаворка ідзе пра адкрыццё другой фазы — тады будзе здабывацца 30 тысяч барэляў у дзень", — сказаў ён.
Паводле інфармацыі Хасейні, гэта нафта прадаецца пры дапамозе сеткі гандлёвага дома пры нафтагазавай кампаніі Ірана.
Як паведамлялася раней, Стратэгія развіцця энергетычнага патэнцыялу рэспублікі на перыяд да канца 2020 года прадугледжвае здабычу ў Іране больш за 9 млн. тон нафты.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/260/4367
Текущая дата: 26.11.2024