Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч сумняваецца ў тым, што з боку Еўрасаюза да Беларусі будуць уведзены эканамічныя санкцыі.
"Увядзенне эканамічных санкцый у XXI стагоддзі — гэта, сама меней, дзікасць", — заявіў ён на прэс-канферэнцыі 28 студзеня ў Мінску.
"Я не думаю, што Еўрасаюз пойдзе на такія меры", — дадаў галоўны банкір краіны.
Тлумачачы свой пункт гледжання, ён адзначыў, што эканамічныя санкцыі ва ўмовах глабальнай эканомікі і адкрытасці рынкаў не дадуць рэальнага эфекту. "Іншае пытанне ў тым, што санкцыі — гэта двухбаковыя адносіны. Сёння ў нас з Еўрасаюзам абарот прыкладна 15 млрд. долараў, сальда ў нас адмоўнае, г.зн. мы ў іх купляем больш, чым прадаём. І ўвядзенне санкцый будзе азначаць, што як мінімум на 8 млрд. долараў скароцяцца пастаўкі з Еўропы ў Беларусь, а гэта галоўным чынам абсталяванне. Значыць, тое абсталяванне, якое мы куплялі ў іх, захоўваючы дзясяткі тысяч працоўных месцаў, мы купім у іншых краінах. У Кітаі, і не толькі там, сёння няма праблем купіць абсталяванне", — сказаў Пракаповіч.
"Але нам выгадна працаваць з Еўрасаюзам, мы разлічваем значна павялічыць тавараабарот, і да канца пяцігодкі ён можа скласці 30—40 млрд. долараў", — прадоўжыў старшыня праўлення Нацбанка.
Пётр Пракаповіч не лічыць, што палітычныя заявы пра санкцыі могуць выліцца ў практычныя рашэнні. "Гэта могуць быць рашэнні, якія носяць палітычны характар, але эканамічны характар не дазваляе іх нікому сёння прыняць", — мяркуе галоўны банкір Беларусі.
"Мы жывем у век глабалізацыі, адкрытасці ўсіх рынкаў — фінансавых, гандлёвых, паслуг", — падкрэсліў ён. "Сёння немагчыма ўвесці санкцыі. Так, можна ўскладніць працу, часова закрыць рынкі, і пройдзе час, пакуль мы знойдзем іншыя, але мы ўжо навучыліся гэта рабіць у папярэднія гады. І ўсе ўжо пераканаліся ў тым, што санкцыі мы практычна заўсёды можам абысці за кошт таго, што адкрываем для сябе новыя рынкі і шукаем новых партнёраў", — сказаў Пракаповіч.
Кіраўнік Нацбанка таксама не адзначыў якога-небудзь зніжэння зацікаўленасці еўрапейскіх банкаў у крэдытаванні беларускай эканомікі. "Сёння кожны банк думае, як захаваць сваіх кліентаў, усе змагаюцца за кліента, думаюць, як зарабіць. Таму сёння гэта пытанне нават не абмяркоўваецца, ніхто нават не думае пра гэта", — падкрэсліў Пракаповіч.
Як паведамлялася раней, у сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі ў Беларусі Еўрасаюз рыхтуецца ўвесці санкцыі да афіцыйнага Мінска, прычым яны могуць быць не толькі палітычныя, але і эканамічныя. У рэзалюцыі, прынятай 20 студзеня, Еўрапарламент рэкамендаваў замарозіць любую фінансавую дапамогу, якая аказваецца Беларусі праз Міжнародны валютны фонд, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. ЗША таксама заяўляюць пра намер пашырыць санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку фінансавыя і эканамічныя.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/262/4058
Текущая дата: 26.11.2024