Першая партыя венесуэльскай нафты будзе дастаўлена ў Беларусь з порта Адэсы чыгуначным транспартам.
Першая партыя венесуэльскай нафты будзе дастаўлена ў Беларусь з порта Адэсы чыгуначным транспартам. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Пробная партыя нафты з Венесуэлы ў аб`ёме 80 тыс. т будзе пастаўлена ўжо ў маі бягучага года для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ. Як растлумачыў Уладзімір Сямашка, на гэтай пастаўцы будзе адпрацавана далейшая тэхналогія транспарціроўкі нафты з Венесуэлы.
Першы віцэ-прэм`ер не стаў удавацца ў дэталі праекта. Аднак ён не выключыў, што ў далейшым для гэтых мэт будзе выкарыстоўвацца трубаправод. Разглядаецца таксама варыянт транспарціроўкі венесуэльскай нафты з балтыйскага порта. "Зразумела, што нам бліжэй транспартаваць нафту з Балтыкі. Гэта тэма таксама абмяркоўвалася, але на гэта патрэбны час", - сказаў ён.
Уладзімір Сямашка таксама паведаміў, што ў бліжэйшыя гады стаіць задача выйсці як мінімум на 10 млн. т здабычы нафты ў Венесуэле. "Ёсць вельмі сур`ёзныя праекты па пашырэнню нашага ўдзелу ў разведцы і даразведцы, ацэнцы запасаў і потым распрацоўцы газавых і нафтавых радовішчаў у Венесуэле", - адзначыў ён, дадаўшы, што "Беларусь сёння імпартуе 21,5 млн. т нафты і на гэтым фоне 10 млн. т - вельмі значная лічба".
22 сакавіка, Рыо-дэ-Жанейра /БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/267/372
Текущая дата: 26.11.2024