Белорусский портал в Казахстане

Рост цэн у Германіі б`е гістарычныя рэкорды



Федэральнае статыстычнае ведамства Германіі паведаміла аб рэкордным росце індэкса цэн вытворцаў прамысловых тавараў.

Паводле даных ведамства, у сакавіку індэкс цэн вырас на рэкордныя 30,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Гэта самы значны рост за ўсю гісторыю назіранняў у Германіі - з 1949 года. У параўнанні з лютым у сакавіку цэны на сыравіну, матэрыялы і тавары прамежкавага спажывання выраслі на 4,9 працэнта.

Прычынай імклівага росту цэн у Германіі стала павелічэнне кошту энерганосьбітаў. У сакавіку цэны на іх выраслі на 83,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Цэны на прамежкавыя тавары за год выраслі на 23,3 працэнта, цэны на тавары шырокага спажывання - на 9,6 працэнта. Агульны ўзровень інфляцыі ў Германіі ў сакавіку склаў рэкордныя 7,3 працэнта.

20 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/27/64628
Текущая дата: 29.09.2024