Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан зацікаўлены ў развіцці новых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва



Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.

У Мінпраме 6 красавіка прайшла сустрэча міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Бакі абмеркавалі бягучы стан спраў у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя напрамкі ў гэтай сферы. У прыватнасці, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць і гатоўнасць да рэалізацыі ў поўным аб`ёме як бягучых праектаў, так і ў развіцці новых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Пётр Пархомчык выказаў упэўненасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма рэспублікамі, а таксама пацвердзіў гатоўнасць наведаць Казахстан.

6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/28/64440
Текущая дата: 29.09.2024