Белорусский портал в Казахстане

ЗША не ўдалося паралізаваць расійскую банкаўскую сістэму, РФ здольна выканаць усе свае абавязацельствы, пры гэтым санкцыі шкодзяць самім грамадзянам Злучаных Штатаў



Такое меркаванне ў сваім тэлеграм-канале выказаў спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.

«План Вашынгтона не атрымаўся. „Пекельныя“ санкцыі не спрацавалі. Разлічвалі абваліць эканоміку, паралізаваць банкаўскую сістэму Расіі. Не атрымалася», — напісаў ён.

Па словах палітыка, у РФ «ёсць сродкі на рахунках, каб выканаць абавязацельствы ў поўным аб’ёме нават ва ўмовах санкцый», пры гэтым «сітуацыя, створаная ЗША, б’е па іх самім і іх грамадзянам».

Акрамя таго, Валодзін заявіў, што долар нельга больш лічыць надзейнай валютай для захоўвання сродкаў.

«Любы, хто захоўвае сёння грошы ў доларах, не можа быць больш упэўнены, што ЗША не скрадуць яго грошы. Гэта пачатак канца манаполіі долара ў свеце», — напісаў спікер.

Звязда, 6 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/28/64495
Текущая дата: 29.09.2024