Белорусский портал в Казахстане

Беларусь-Венесуэла: кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і ўзаемадзеянне па пераадоленні санкцыйнага націску Захаду



Чарговы раўнд беларуска-венесуэльскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў адбыўся ў Каракасе, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, венесуэльскую — намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Даніэла Радрыгес. Адбыўся абмен думкамі па шырокім пераліку пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі ўзаемадзеянню па пытаннях пераадолення санкцыйнага націску Захаду, умацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянню ў інфармацыйнай сферы і ў рамках ААН.

У рамках візіту намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла праведзена сустрэча з віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны Рыкарда Менендэсам. На перагаворах абмеркаваны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых па выніках праведзенага ў снежні 2021 года ў Каракасе VIII пасяджэння беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па самым шырокім спектры пытанняў.

Звязда, 13 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/28/65370
Текущая дата: 23.12.2024