Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі прыняў меры для ўстойлівай працы банкаў і захавання фінпадтрымкі рэальнаму сектару



Нацыянальны банк прыняў дадатковыя часовыя меры для павышэння магчымасцяў банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.

У прыватнасці, да 31 снежня 2022 года банкам прадастаўлены дадатковыя магчымасці. Так, пры класіфікацыі актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, і ўмоўных абавязацельстваў, а таксама фарміраванні спецыяльных рэзерваў па іх можна не ўлічваць уплыў курсавых розніц пасля 1 лютага 2022 года. Пры ацэнцы дастатковасці ў даўжніка паступленняў у замежнай валюце можна ўключаць у разлік уваходнага патоку расійскія рублі і кітайскія юані незалежна ад валюты крэдытнай запазычанасці. Пры разліку дастатковасці нарматыўнага капіталу можна зніжаць ступень рызыкі па крэдытах, выдадзеных раней па стаўцы, якая перавышае разліковую велічыню стандартнай рызыкі, з 500% да 100%.

Акрамя таго, банкам рэкамендавана ажыццяўляць у 2022 годзе прыярытэтны кірунак прыбытку за 2019-2021 гады і неразмеркаванага прыбытку мінулых гадоў у рэзервовы і статутны фонды, не ажыццяўляць выплаты дывідэндаў акцыянерам.

«Такія меры прыняты ў мэтах забеспячэння ўстойлівага функцыянавання банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і адкрытага акцыянернага таварыства „Банк развіцця Рэспублікі Беларусь“ з улікам негатыўнага ўплыву знешніх фактараў», — растлумачылі ў Нацбанку.

Звязда, 11 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/29/63907
Текущая дата: 29.09.2024